ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
Субота, 18.05.2024, 14:13
Вітаю Вас Госць

Спецуменні

Спецуменні і каментарыі.

Хуткасць - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне бонуса, тым вышэй хуткасць, з якой гулец можа перасоўвацца па полю.

1. Хуткасць падае са старэннем гульцоў.
2. Каму даваць: Форварды, флангавыя паўабаронцы.

Падкат - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, які робіць падкат, тым больш верагоднасць выбіць мяч без парушэння. Пад выбіццём мяча маецца на ўвазе сітуацыя, калі мяч не належыць ні аднаму з бакоў.

1. Падкат - магчымасць атрымаць мяч калі ён нікому не належыць.
2. Каму даваць: да каму заўгодна, я надаю перавагу цэнтральным паўабаронцам.

Вуглавыя - для палевых гульцоў і галкіпера. Чым вышэй значэнне бонуса (у галкіпера), тым больш верагоднасць, што галкіпер вазьме мяч пры розыгрыше вуглавога. Чым вышэй значэнне бонуса ў таго, хто падае вуглавы, тым больш верагоднасць паспяховай рэалізацыі стандарта.

1. Без каментарыяў.
2. Каму даваць: галкіперы, гульцы, якія падаюць вуглавыя.
 
Штрафныя - для палевых гульцоў і галкіпераў. Пры выкананні стандартаў (вольны, штрафны) з дальніх дыстанцый, калі ідзе розыгрыш: чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, які прабівае, тым больш верагоднасць паспяховага розыгрыша стандарта. Пры прабіцці штрафнога паблізу варот: чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, які прабівае, тым вышэй верагоднасць паразіць вароты. Чым вышэй значэнне бонуса ў галкіпера, тым меньш верагоднасць паспяховай рэалізацыі стандарта.
 
1. Таксама ўсё зразумела.
2. Каму даваць: галкіперы, палевыя з моцным і дакладным ударам.
 
Технар - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца з мячом, тым больш верагоднасць абводкі.
 
1. Узмацненне дрыблінга.
2. Каму даваць: форварды ці форварды + паўабаронцы пры ''тэхнічнай гульне''.
 
Атлецізм - для палевых гульцоў. Узмацняе ўменне Трываласць, чым вышэй бонус, тым больш узмацненне ( пры разліку пасляматчавай стомленнасці ). Адначасова - чым вышэй бонус, тым меньш губленне ''фізы'' на працягу матча.
 
1. Умацаванне трываласці.
2. Каму даваць: карысным гульцам з адсутнасцю годнай замены.
 
Перахоп - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне ( у гульца, які прымае мяч ), тым больш шансаў прынаць мяч - істотна для хуткіх мячэй ( моцны ўдар ).
 
1. Ніфіга не зразумеў ).
2. Каму даваць: сыходзячы з мацнейшых мэнэджэраў праекту - абаронцам.

Аўты - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, які кідае аўт, тым далей і дакладней ён можа гэта зрабіць. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, які прымае ўкідванне, тым больш шансаў на поспех.

1. Не мае распаўсюджвання ў гульцоў.
2. Каму даваць: крайнім, да і то не абавязкова.

Лідзер - для палевых гульцоў і галкіпераў. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, тым мацней ён ''выцягвае'' мараль гульцам сваёй каманды. Калі ў яго мараль вышэй за мараль астатніх гульцоў каманды, то ў астатніх яна падымаецца, калі ніжэй, то не ўплывае.

1. Усё зразумела.
2. Каму даваць: маё меркаванне - мацнейшым гульцам, якія найбольш удала гуляюць у матчах.

Гульня галавой - для палевых гульцоў. Пры стандартах ( пры навесах ) - чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, на якога адбываецца навес - тым больш шансаў на паспяховую рэалізацыю стандарта ( скінуць мяч ці патрапіць у вароты ).

1. Карысна пасля флангавых праходаў.
2. Каму даваць: цэнтральным форвардам.

Плэймейкер - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, тым больш дакладныя пасы ён раздае - шансы атрымаць такі пас ад плэймейкера павялічваюцца.

1. Умацаванне паса.
2. Каму даваць: можна ўсім, лепей паўабаронцам.

Навесы - для палевых гульцоў. Чым вышэй значэнне бонуса ў гульца, які падае навес, тым больш шансаў у гульца, які прымае навес, на паспяховае выкананне. Асабліва істотны пры падачах з фланга.

1. Карысны навык пры ''доўгам пасе''
2. Каму даваць: крайнім гульцам.

Пенальці - для палевых гульцоў і галкіпераў. Чым вышэй паказчык у гульца, які прабівае пенальці, тым больш шанцаў патрапіць у варота. Чым вышэй паказчык у галкіпера, тым больш шанцаў адбіць пенальці.
1. Усё зразумела.
2. Каму даваць: да каму заўгодна, перавага галкіперу.

Ад варот - для галкіпераў. Чым вышэй значэнне бонуса, тым далей галкіпер можа выбіць мяч.

1. Усё зразумела.
2. Каму даваць: толькі галкіперы.

Сам на сам - для галкіпераў. Чым вышэй значэнне бонуса, тым больш шансаў на паспяховы вынік эпізода пры выхадах сам на сам.

1. Усё зразумела.
2. Каму даваць: толькі галкіперы.

Універсал - для палевых гульцоў. Змяншае штраф за няправільную пазіцыю ( г. зн. калі яна не суадносіцца з ігравым амплуа ).

1. Не лічу патрэбным кожнаму сваё месца, ці спецуменне.
2. Каму даваць: нікому.)