Есть вариант должностей - со временем появятся ещё КАШТАЛЯН — у феадальных дзяржавах адміністратар замка і прылеглых тэрыторый. Выконваў функцыі кіраўніка замка, адказнага за спраўнае ўтрыманне замка, гарнізона і абслуговага персанала, і кіраўніка тэрыторыяй, адказнага за яе бяспеку і абарону, збор падаткаў і даніны, ажыццяўленне судовай улады.
Ваявода - начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рускіх летапісах пачынаючы з 10 ст.
ДЗЯК — службовая асоба у ВКЛ. Дзякі займаліся справаводствам пры княскім двары, улікам у княжацкім скарбе, выконвалі дробныя адміністрацыйныя даручэнні князя ці больш высокіх службовых асобаў.
Гетман - галоўны начальнік над узброенымі сіламі дзяржавы ў ВКЛ. У ВКЛ тытул вядомы з канца 15 ст. Гетман займаў функцыі ваеннага міністра: ён мусіў камплектаваць узброеныя сілы, распараджацца сярэбшчынай, назіраць за станам памежных замкаў і інш., з 17 ст. гэтыя задачы сталі галоўнымі абавязкамі.
Войт - службовая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. Узначальваў мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне. Аднак на Беларусі войт паступова набыў правы вышэйшай адміністрацыйнай улады і войтаўскага суда.
Лоўчы: службовая асоба, у ВКЛ пасада існавала ў 15—18 ст. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем. З канца 17 стагоддзя пасада лоўчага — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў.
ВО́ЙСКІ - службовая асоба ў ВКЛ (з 16 ст.). У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушэннем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках.
РЭГІМЕНТАР — у 17-18 ст., часовы намеснік вялікага гетмана, які выконваў свае абавязкі ў час адсутнасці апошняга ў выпадку смерці, палону і г.д., камандаваў усім войскам Польшчы або ВКЛ.
Цівун - службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах. Займаўся гаспадарчымі справамі дзяржавы. Валодаў пэўнымі судова-адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі. Выконваў таксама фінансавыя функцыі.
Предлогаю пока ими сильно не разбрасываться.
На днях сделаю список медценатов